Leibonik - Ярылы крыж

Песня "Leibonik - Ярылы крыж" с аккордами для гитары.

Добавить в сборник
E F#m
Там, дзе з крывёй салёнай
E F#m
Ліліся ручаі,
Hm F#m E F#m
Коннікі старыя сышліся ў баі...

F#m
Перацёрся на кабыле падсядзёлак,
A
У дарозе тыдзень, за золкам золак,
Hm
Ты крыжак ня смейся, што я зброей не багаты -
E
Дзеці маі сытыя, хоць і не магнаты
F#m
Па засценках шляхціч рос і гадаваўся,
A
Хоць не селянін, ды работы не цураўся
Hm
Рыцар, ты ня смейся з маiх заплатаў -
E F#m
Гэта жонка мая шыла ў свеце курнай хаты

E
Ох трымай, кабылка мая, трымай -
Hm F#m
Наважаю ў канюшыну, не ў малачай...
E
Ох не дрыжы ты, маё кап’ё -
Hm F#m 
Стала ты радней мне, чым касіўё...
E
І няхай са сцягами ляціць увыш
Hm A E F#m
Крыж Ягелона, Ярылы крыж!

Куплет 2.
Мне шукаць бы дома шчасця, а не смерць у полі,
Пяставаць бы дочак, станам тонкіх, як таполі,
З сынам стог зкладаць, каб корм не змок пад пярунамі,
Ды і ў цябе напэўна дома немка з нямчукамі.

Хочаш, рыцар, яблык? У меня іх цэлы кош! -
Сын натрос у садзе, там, дзе ходзяць басанож.
Дзе ж ты такі смак яшчэ адчуеш?
Навтошта ж ты гінеш ды сябе са мной губіш?

Куплет 3.
Ну, крыжак, трымайся, не забыўся памаліцца?
Хопіць заляцацца як дзявочая спадніца!
Я адзі і ты адзін, не дапаможа зграя - 
Хай смяротным спевам нас жалеза ўкалыхае!

Сутыкнулісь коннікі, заспявала зброя,
Рыцар, ты прабач, але ж не быць табе героем...
Смерць твая і мне таксама не прайшла дармо -
Ліецца пад кашуляю чырвонае цяпло.
Расскажи всем! не жалей аккордов :)

Похожие песни под гитару: