Республика Полина - Лето

Песня "Республика Полина - Лето" с аккордами для гитары.

Добавить в сборник
на аккордах: Am C F G

Ой, як хочацца лета.
Ва ўласную казку.
Ў валасы мае чорны заплятай
Блакітны краскі.
Ў полі, полюшка, полі
Сарафаны з бавоўны.
Дзе ты? У хаце ці звонку?
Адгукніся, мой цудоўны.

Лета, летачка, лета.
Ровар, лецішча, птушкі,
Кароткі сукенкі 
Ды як кропачкі вяснушкі.
Вы ля мора, мы дома
Танчым з ранку да ранку.
Лашчыць сонейка скуру.
Хутка чырванеюць твары.

Лета, летачка, лета.
Пах па ветру салодкі.
Ты цалуеш так смела,
Пакуль дожджык лье пяшчотны.

Лета, летачка, лета.
І казаць і не сорам,
Ночкай цёмнаю разам
Мы з табой паклічам зоркі.

Досвідак сустракала басанож,
Табе песню спявала, пакуль дождж
Падаў і сонца грала ў кропельках.
Ах лета, летачка, лета.
Лета, летачка, лета.

Лета, летачка, лета.
Паркі, скверы, кавярні.
Трыдцаць нават у цені.
Аніводнай ў небе хмаркі.
Лета, летачка, лета.
Шчыра ў вас закаханы.
Я так марыў аб гэтым.
Я ад шчасця буду п'яны.

Ой, як хочацца лета.
Ва ўласную казку.
Ў валасы мае чорны заплятай
Блакітны краскі.

Ой, як хочацца лета, лета, летачка, лета...
Расскажи всем! не жалей аккордов :)

Похожие песни под гитару: